Вобраз Петрака і Сцепаніды ў аповесці В.Быкава Знак Бяды
Вбразы Петрака i Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды»
ВОБРАЗЫ ПЕТРАКА I СЦЕПАНІДЫ Ў АПОВЕСЦІ В. БЫКАВА «ЗНАК БЯДЫ»
У аповесці “ Знак бяды “ В. Быкаў піша аб тым, якім цяжкім быў лёс мірных жыхароў у час вайны, а таксама апісвае перыяд масавай калектывізацыі. Пісьменнік перажыў гэтыя трагічныя гады і ведаў, як цяжка быць героем і як лёгка страціць самога сябе, калі трэба зрабіць пакутлівы выбар паміж жыццём і смерцю, барацьбой і здрадніцтвам. Ен паказаў, што многае можна ўбачыць і зразумець толькі праз трагедыю, якая раскрывае такія глыбіні чалавечай душы, да якіх ніякім іншым спосабам нельга дабрацца. У аповесці сама вайна паказана крыху інакш, бо цяпер у цэнтры твора яго галоўнымі героямі сталі не салдаты ці партызаны, а звычайныя мірныя жыхары, якія вымушаны былі ўзяць зброю ў рукі і стаць на абарону Радзімы.
Галоўнымі героямі твора “Знак бяды” з’яўляюцца Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Гэтыя працавітыя людзі ўвесь час жылі ў Яхімаўшчыне: парабкавалі ў пана, потым атрымалі ад новай улады дзве дзесяціны зямлі, уступілі ў калгас. Але шчасця не было. Вялізны крыж, устаноўлены Петраком на надзеле, шчодра палітым потам, сімвалізуе пакуты Петрака і Сцепаніды, іх нялёгкую долю хлебаробаў, надзею на лепшую будучыню. 3 самага маленства гэтыя людзі засвоілі, што жыць трэба сумленна, з сваёй працы. Яны так і жылі, і ўсе так жылі. Але бальшавіцкая ідэалогія перавярнула ўсё з ног на галаву. У той час сумленне для многіх перастала быць галоўнай каштоўнасцю. Ды толькі не для Петрака са Сцепанідай. Была мяжа, якую яны не маглі пераступіць нават пад страхам смерці, — чалавечая годнасць.
Надзей на лепшае жыццё не засталося, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У вёску прыйшлі немцы. Гаспадароў выгналі з хаты, загадалі ўсё прыбраць, усталявалі свае парадкі. Немцы паводзяць сябе як нелюдзі. Салдаты, не шкадуючы, разбураюць усё, што доўгія гады нажывалася кроўю і потам. Гаспадарам гэта, канешне, не падабаецца. І Пятрок, і Сцепаніда не жадаюць мірыцца з такім становішчам, але яны маюць розныя характары, таму і паводзіны іх адрозніваюцца.
Пятрок — ціхі, мяккі, разважлівы, крыху баязлівы чалавек. З прыходам фашысцкай акупацыі ён спачатку выбірае больш лёгкі шлях — шлях прыстасавальніцтва, улагоджвання. Пятрок частуе паліцаяў самагонкай, робіць па загаду немцаў «клазет», возіць пясок на дарогу. Адным словам, ён робіць усё, каб неяк улагодзіць фашыстаў, дагаджае ім сваей паслухмянасцю. Але аднойчы ноччу ў хаце Багацькоў з’явіліся паліцаі. Шукаючы гарэлку, яны збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі. Менавіта гэта ноч «нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола». Гэта быў пераломны момант у жыцці галоўнага героя аповесці. Пятрок прама і адкрыта паўстае супраць фашызму, выказвае паліцаям свае абурэнне, пагарду і нянавісць. Ён ужо не думае аб тым, што яго чакае, ён робіць тое, што дыктуе яму любоў да Радзімы, уся яго істота.
Сцепаніда, жонка Петрака, з’яўляецца больш рашучай, упартай, самаахвярнай жанчынай. З самага першага дня акупацыі яна паўстае супраць фашызму, не жадае мірыцца з новымі парадкамі. Сцепаніда змагаецца за свае жыццё, за жыццё Радзімы так, як можа: хавае газу, пазбавіўшы немцаў святла, кідае ў калодзеж вінтоўку, хавае ў лесе парсючка, каб не дастаўся ворагам. А пасля арышту Петрака яна вырашае змагацца з фашыстамі больш дзейсна, не баючыся нічога і нікога, змагацца да апошняга. Сцепаніда купляе ў Карнілы бомбу, каб знішчыць адноўлены мост. Але ж паліцаі даведаліся пра яе намер, і жанчына, перахаваўшы бомбу, падпаліла хату разам з сабой. Сцепаніда не змагла б паступіць інакш. Яе непераадольная прага пометы, пачуццё справядлівасці і разумение праўды, чалавечнасці зрабілі гэты выбар. Менавіта ў вобразе Сцепаніды В. Быкаў адлюстраваў лепшыя рысы беларускай жанчыны і чалавека ўвогуле.
Сумленнасць, працавітасць, нязломнасць духу, высокая чалавечая годнасць, адданасць Радзіме, самаахвярнасць — усё гэта якасці звычайнага, мірнага жыхара, беларуса. А Пятрок і Сцепаніда Багацькі — гэта тыповыя прадстаўнікі пакалення, якія з асаблівай сілай адчувалі цяжар вайны, яе трагедыйнасць, бесчалавечнасць і несправядлівасць. Яны, нягледзячы ні на што, не страцілі сваей чалавечай годнасці, сумлення, не сталі прыстасаванцамі і здраднікамі, не пашкадавалі для Радзімы самага дарагога, што ў іх было — свайго жыцця.
У вобразах Сцепаніды і Петрака В. Быкаў увекавечыў нацыянальныя тыпы носьбітаў векавой народнай маралі. Гэта помнік неўміручасці чалавечага духу, непадуладнага ніякай грубай сіле. Паводзіны гэтых немаладых ужо людзей — прыклад для ўсіх нас.
Знак бяды — вобразы Петрака і Сцепаніды.
Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету. У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці. Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму. Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу. У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар. На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны… Шмат было гераічнага… Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды»
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды».
Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях.
Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету.
У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці.
Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.
Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу.
У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар.
На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны… Шмат было гераічнага… Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.
Знак бяды. Ідэйны змест. Вобразы Петрака і Сцепаніды
Алесь Адамовіч назваў аповесць «Знак бяды», напісаную ў 1982 г. , самай антываеннай з усіх быкаўскіх твораў, бо тут вайна выкрываецца вачыма, ацэнкай тых, каму яна заўсёды здавалася такой дзікай і бесчалавечнай. У адрозненне ад цэнтральных герояў папярэдніх быкаўскіх твораў галоўныя героі аповесці «Знак бяды» Пятрок і Сцепаніда не з’яўляюцца ні салдатамі, ні партызанамі, ні падпольшчыкамі. Але вайна прымушае і іх зрабіць свой выбар. Выпрабаванне герояў сітуацыяй выбару — адметная асаблівасць творчасці Васіля Быкава, верным якой, як і праўдзе жыцця, ён застаецца заўсёды. Перамежаваны паказ сучаснага і мінулага характэрны для творчасці В. Быкава. Гэтым прыёмам дасягаецца глыбокі псіхалагізм твора. Быкаў не мог здрадзіць сабе і няўмольнай ісціне: усё мае свае вытокі, нічога выпадковага не бывае; наперакор жыццю і самым складаным абставінам Чалавек застаецца верным сабе і сваім маральным прынцыпам. Аднак назначэнне рэтраспекцый (зварот у мінулае) у гэтым творы не толькі дзеля матывацыі ўчынкаў герояў і дасягнення псіхалагізму. Па словах Васіля Быкава, «адно з самых недаравальных злачынстваў сталінчшыны — ліквідацыя традыцыйнай хрысціянскай маралі, спрадвечнай сістэмы элементарных жыццёвых правілаў, звычайна не надта паважанага, але нязменнага ў жыцці здаровага сэнсу. Некалі імі ў поўнай меры валодаў народ, цяпер жа не валодае ніхто». Назначэнне рэтраспекцый — паказаць заканамернасць і сувязь паміж звёнамі сталінізму і фашызму ў адным ланцугу бязмерных пакут беларускага народа. Масавы генацыд, разбурэнне гнёздаў, калечанне лёсаў, давядзенне людзей да адчаю, крах веры, ідэалаў… Разрываюцца самыя моцныя сувязі паміж людзьмі— кроўныя, роднасныя. Жаніх, вымушаны «раскулачваць» нявесту, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам. Але самае страшнае, як зазначае пісьменнік, разбураецца векавая народ ная мараль, ствараюцца абставіны, што правакуюць чала века на выяўленне не самых лепшых яго якасцей, нават «мабілізуюць», рэалізуюць самыя ганебныя. Нават больш — ганебнае заахвочваецца, a бар’ераў для «мярзотнасцей» ужо не існуе, яны знішчаны. Даносы Каландзёнка каштавалі адным жыцця, а другім — страты веры ў справядлівасць. Гэты «ні мужык ні баба», няшчасны, у многім абдзелены прыродай чалавек, адчуў, што прыйшоў яго зорны час, калі настала панаванне такіх, як ён. Ён стаў героем, яго цяпер ухваляюць за брудныя справы, а яго даносы — друкуюць. Не без яго дапамогі чарговай ахвярай калектывізацыі стала сям’я Ладзіміра Багацькі. Сумленным змагаром за новае жыццё, якое, верылася, будзе светлым, шчаслівым, быў старшыня калгаса Лявон Багацька, але і яго знішчыла рэпрэсіўная машына… Багацькі, а такі трагічны лес! Васіль Быкаў у аповесці «Знак бяды» некалькі разоў акцэнтуе ўвагу чытача на «гаваркім» прозвішчы сваіх герояў. Да прыкладу, калі Пятрок, адказваючы на пытанне Чарвякова, упершыню адчуў няёмкасць за сваё прозвішча: «так недарэчна прагучала яно на гэтым хуцавым … падворку». Аўтарская дэталь («у Выселках палова вёскі былі Багацькі, а другая палова Недасекі, Гужы і сям’я Ганчарыкаў») у сітуацыі раскулачвання Ладзіміра Багацькі набывае сімволіка-трагічнае гучанне. Тая праўда, тая трагедыя, якую зведаў і сам пісьменнік яшчэ ў дзяцінстве, засталася і знайшла сваё хвалюючае мастацкае ўвасабленне ў аповесці. Так успамінае Васіль Быкаў сваё, як ён сам вызначыў, «нешчаслівае дзяцінства»:»Раптам заплача маці. Такога ніколі не было, калі нешта там здаралася ў яе з бацькам, яна проста маўчала. А тут — наўзрыд, давячыся слязьмі, плача. Я, помню, прачнуўся, падхапіўся. Аказваецца, учора арганізаваліся ў калгас і сёння, значыць, раніцай прыехалі і з засекаў, з кадушак у пуньцы забралі ўсё насенне. А гэта якраз час сеяць. I чым дзяцей карміць, і што самой есці? Ну вось з гэтага пачалося. Трохі бульбы было, мяшалі з травой. I такое харчаванне працягвалася шмат гадоў. Зямля благая, ураджаі дрэнныя. Бацька ж з маці працавалі штодня. А прыносяць паўмяшка. Гэта ўсё, што за год зарабіў. А яшчэ і пастаўкі, падаткі з прысядзібнага агарода…» Наогул, жыццёвая аснова аповесцей (прыгадаем, што правобразамі Петрака і Сцепаніды з’явіліся бацькі пісьменніка) — яшчэ адна асаблівасць творчасці Васіля Быкава. Аднак было б вельмі спрошчана і павярхоўна ўсведамляць назначэнне гэтых галоўных вобразаў толькі ў сцвярджэнні трагізму вайны і яе ўсенароднасці. Гэтая аповесць да ўсяго, бадай, самая філасофская. I філасофія твора выяўляецца не толькі рэалістычнымі сродкамі, але найперш праз умоўнасці, знакі, сімвалы, што і вылучае гэты твор з усёй творчасці Васіля Быкава як самы дасканалы і высокамастацкі не толькі па змесце, але і па форме. Адзін з крытэрыяў мастацкай вартасці любога твора вычарпальна сфармуляваны Гі дэ Мапасанам: «Геніяльным з’яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасова ўяўляе сабой сімвал і дакладнае выражэнне рэчаіснасці». Аповесць «Знак бяды» ў поўнай меры адпавядае гэтаму крытэрыю. У аповесці мноства ўмоўнасцей і сімвалаў. Скрыпка Петрака — сімвал таленавітасці беларускага народа. Хата Петрака і Сцепаніды — сімвал Беларусі. Іх калодзеж — сімвал невычэрпнай сілы народа. Крыж на Петраковай Галгофе — увасабленне веры, якая здольна дапамагчы чалавеку застацца Чалавекам нават у абставінах, якія мацней за яго… А сама Галгофа— сімвал зямелькі-карміцелькі, якая для герояў — гэта як Радзіма, як маці. Ёй не здраджваюць, нават калі яна няўдаліца ці пакутніца. Адна дарога ў чалавека — несці свой крыж да канца, раздзяліць з маці-карміцелькай яе лёс. Маці-прырода і сын-чалавек — неаддзельныя. Бомба — сімвал стоенага народнага гневу, усенароднай барацьбы. «Бомба чакала сваёй пары…» Палаючы дом Сцепаніды і Петрака — таксама сімвал. Не пастка, а непрыступная крэпасць, помнік чалавеку, які змагаецца з абставінамі да апошняга і перамагае ў гэтай барацьбе, бо перамога заўсёды вызначаецца сілай духу. Мноства ў творы і непасрэдных знакаў-вешчуноў бяды. Мёртвая птушка — народны знак-вяшчун усіх пакутніцкіх віхураў, што пранясуцца над гэтым полем, так шчодра палітым чалавечым потам. Спілаваны камсамольцамі крыж — знак парушанай, адрынутай веры, якая і дапамагала нашым героям вытрымаць усе нягоды і выпрабаванні. А парушана вера — і, як сказаў Купала, чорт «загаціў пекла да варотаў», загаціў, заўважым гэта, задоўга да той навалы, імя якой — карычневая чума. Тайфунамі пранясуцца над гэтым полем і сталіншчына, і фашызм. I яшчэ трэба падумаць, які ж з тайфунаў страшнейшы. Асаблівасць быкаўскіх сімвалаў, што яны народныя, бо ўвасабляюць векавую народную мараль. Знак бяды — не паспець аддаць пазычаныя грошы чалавеку пры яго жыцці. У тым, што Пятрок не паспеў аддаць Чарвякову грошы, не яго віна, а бяда, трагедыя. Але ж колькі народнай мудрасці і перасцярогі ўсім нам і ў гэтай прыкмеце знаку: усяму свой час. Паспей зрабіць дабро бліжняму, пакуль яму гэта яшчэ патрэбна. Спазніцца з добрай справай — паспрыяць злу. Знакаў бяды ў творы вельмі многа, але ў загаловак вынесены нейкі адзін. Які ж са знакаў пісьменнік лічыць самым страшным, самым гранічным знакам бяды? Ключ разгадкі сэнсу назвы твора — ва ўсведамленні ідэі і філасофіі галоўных вобразаў. Пятрок і Сцепаніда — носьбіты векавой народнай (а сам Васіль Быкаў падкрэслі ў: хрысціянскай!) маралі і мудрасці, увасабленне самых лепшых, высакародных чалавечых і, заўважым, нацыянальных якасцей. Пятрок і Сцепаніда Багацькі — пісьменніцкі ідэал і выразнікі яго, пісьменніцкага, светапогляду і філасофскай канцэпцыі. Часам заўважаецца павярхоўнае і памылковае «прачытанне» і ўсведамленне галоўных вобразаў як антыподаў: моцная духам, гераічная і бескампрамісная ў сваёй святой барацьбе з нелюдзямі Сцепаніда — і слабы, палахлівы, прагматычны, апантаны прагай выжыць любой цаной Пятрок. Моцныя, выключныя асобы ў выключных абставінах — яшчэ адна асаблівасць творчасці Быкава. Моцнай асобай, на думку некаторых чытачоў, і нават крытыкаў, у творы з’яўляецца толькі Сцепаніда. Літаратуразнавец Дз. Бугаёў у артыкуле «Па законах праўды і чалавечнасці» піша: «Няма ніякіх падстаў супрацьпастаўляць Петрака Сцепанідзе, хоць такія спробы рабіліся ў крытыцы… Гэта не памяшала некаторым даследчыкам папракаць Петрака за тое, што ён нічога не зрабіў для набліжэння перамогі». Як нічога выпадковага не бывае на свеце, так нічога выпадковага няма ў творы такога майстра слова, як Васіль Быкаў. Усё: падтэкст, дэталі, рэтраспекцыі, умоўнасці, імёны і прозвішчы персанажаў — усё працуе на ідэю твора. I Сцепаніда, і Пятрок — Багацькі. У іх усё адно на дваіх: і Галгофа, і крыж, і валёнкі — і лёс. Разлучыла іх толькі смерць. Вобраз Петрака — парадаксальны. Нават некаторыя выявы, як нам здаецца, слабасці, канфармізму — сведчанне яго духоўнай сілы і велічы. Вельмі моцны ў Петраку інстынкт самазахавання, імкненне выжыць у экстрэмальнай сітуацыі, прага і воля да жыцця. Як справядліва зазначае Ян Баршчэўскі, «чалавек, шукаючы паратунку ад смерці, хапаецца за саломінку». Асуджэння варта толькі «хаванне за спіны іншых». А за чые спіны хаваўся Пятрок, цераз каго пераступіў, каго падаслаў пад ногі, ратуючыся ад смерці? Усе мы на грэшнай зямлі жывём, на ёй нават святыя — грэшнікі. Юнацкі максімалізм адмаўляе зямное і «грэшнае» ў святых. Адвечнае, мудрае — народнае «можа як абыдзецца, калі з імі па-добраму» — успрымаецца як згодніцкае «абы было ціха». Гэты вобраз як ніякі іншы ў творчасці Васіля Быкава патрабуе ад нас здольнасці ўбачыць незвычайнае ў звычайным, сілу — у слабасці, узвышанае — у зямным, радасць — у смутку… «Слабы» Пятрок заўсёды дапамагаў моцнай Сцепанідзе, калі яе сіла аказвалася слабай перад сілай абставін. Прыгадаем, як не змагла яна паехаць у Мінск да Чарвякова, каб выратаваць Лявона Багацьку, —паслала Петрака. I той паехаў, хоць гэта патрабавала ад яго і фізічных, і маральных высілкаў. Паехаў, бо разумеў, што жыць хочацца не толькі яму… Прыгадаем, як каршуном узвіўся ён, як кінуўся ратаваць сваю Сцёпу (Сцепанідай яна была для ўсіх, для яго — Сцёпа, ён жа для ее не Пятрок, а Пётра!), калі тую хацелі расстраляць за хітрыкі з Бабоўкай. Моцная Сцепаніда не раз адступала перад сілай Петрака. I калі не боты, а, далажыўшы пазычаныя грошы, ён купіў… скрыпку. I калі пайшоў тую скрыпку ратаваць: яна ўжо і перажагналася, у думках развітаўшыся з ім навек. Палахлівец? I калі ён, наперакор іх агульнаму жаданню завалодаць Яхімаўшчынай, пасля бяссоннай, пакутлівай ночы разваг і хістанняў катэгарычна адмовіўся: «Не пайду, і ўсё. Не магу я…» I гэта слабы чалавек?! Дык якую ж сілу трэба мець, каб стрымаць сябе, не пераступіць, не даць волю адвечнаму чалавечаму «я!», «мае!», «мне!». Ды яшчэ ў сітуацыі, калі само шчасце плыве табе ў рукі! Сіла незвычайнай моцнай асобы якраз і вызначаецца мяжой, бар’ерам, які яна, асоба, пераступіць не можа. Вызначаецца не тым, што яна можа, а наадварот — чаго не можа. Зноў парадокс! Яго выдатна сфармуляваў Васіль Быкаў, характарызуючы Сцепаніду: «Але яна рэдка калі адмаўлялася ад сваіх намераў, бо часта адмовіцца ад іх ёй патрабавалася больш сілы, чымсьці іх здзейсніць». Сіла незвычайнай, свабодалюбівай асобы вызначаецца яшчэ і яе стаўленнем да чужой свабоды, чужой сілы, найперш — да свабоды блізкіх ёй людзей. Свабодны чалавек ніколі не замахваецца на свабоду іншага, не прыніжае яго. Мы захапляемся свабодалюбствам, пачуццём уласнай годнасці, сілай, мужнасцю Сцепаніды. А каму яна найперш абавязана гэтай свабодай? Пісьменнік падкрэслівае, што знявага «выклікала ў яе абурэнне і нянавісць. Сапраўды, такога з ёй ніколі не здаралася», «ніхто яшчэ не падняў на яе руку — ні бацька на малую, ні потым Пятрок». Надзелены большай жыццёвай мудрасцю, мацнейшым, чым у Сцепаніды, інстынктам самазахавання, Пятрок адразу распазнаў усю заганнасць, нават злачыннасць савецкай улады, якая ўсталёўвалася, якой яны вымушаны былі падпарадкавацца. Здаровы розум Петрака не прымаў таго, што ўсёй душой і сэрцам прыняла Сцепаніда, прагнучы шчасця, верачы ў справядлівасць. Верай і праўдай стала служыць яна гэтай уладзе. Актывістка, стаханаўка — сумленне Выселкаў! I ён не абмяжоўваў яе актыўнасць, бо бярог яе пачуцці, не разбураў тую веру, не адбіраў у яе мару аб шчасці. Чым гэта скончылася, яскрава паказана ў аповесці: пакутніцкую смерць Багацькі прынялі ад рук тых, «кто был ничем», каго выявіла, мабілізавала і паставіла сабе на службу савецкая ўлада. Ці, як у выпадку з Гужам, супрацьпаставіла сабе, падзяліўшы людзей на сваіх і чужых, зрабіўшы іх лютымі ворагамі адзін аднаму. Якая ўлада — такія і слугі… Пятрок і Сцепаніда — нацыянальныя тыпы. Гэта ў ментальнасці нашага народа — жыць з працы рук сваіх, потам і мазалямі здабываць кавалак хлеба. «Зямля — аснова ўсёй айчыне», зямля — карміцелька. Колькі разоў ты ёй паклонішся, столькі разоў ты — Чалавек. Усе жыццёвыя прынцыпы быкаўскіх герояў грунтуюцца на хрысціянскіх запаведзях. Біблейскія рэмінісцэнцыі (пазычанне) на такім узроўні ў аповесці відавочныя і выяўляюць яшчэ адну яе адметнасць. Усе ўчынкі нашых герояў матываваны менавіта выкананнем вечных законаў: нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці іншых. Не будзе шчасця на зямлі чужой, адабранай, праклятай яе гаспадаром. Адабраць, украсці — вялікі грэх. Нельга радавацца, калі побач з табой нехта плача, пакутуе. Сцепанідзе стала сорамна перад панам Адолем за сваю непрытоеную радасць. Чалавек не бязгрэшны, але Сцепаніда пакутуе, дакарае, раскайваецца і гоніць прэч са сваёй душы нявартыя Чалавека страсці і пачуцці. А мы? Ці заўсёды галоўным суддзём у нашых паўсядзённых учынках бывае нам наша сумленне? Ці заўсёды мы так пакутуем, вагаемся, перш чым сказаць, зрабіць, пайсці ці вярнуцца, і рашуча, як Пятрок, сказаць сабе: нельга! Нельга — і ўсё, як бы таго ні хацелася… Яшчэ адзін, бадай, самы забыты ў наш час, прынцып Петрака і Сцепаніды: трэба быць літасцівым нават да свайго ворага, асабліва калі ён павержаны. Нельга здзекавацца з таго, ад каго вызваліўся, а трэба знайсці ў сабе сілу паспагадаць, зразумець пераможанага і зрынутага. Вядома, пан Яхімоўскі не быў Петраку і Сцепанідзе ворагам. I , як гэта нярэдка бывае ў жыцці, халоп наравіць выцяць, «лягнуць» павержанага пана. Такая натура ў хама. Ды толькі не такія Пятрок і Сцепаніда. Ворагам пана Адолю аб’явіла савецкая ўлада, а ворагаў яна знішчаць умела. «Вам сказана: любіце бліжняга свайго і ненавідзьце ворага свайго. А я кажу вам — любіце ворагаў вашых, дабраслоўце ненавіснікаў і праклёншчыкаў вашых, рабіце дабро крыўдзіцелям і ганіцелям вашым…» (з Евангелля). Вельмі па-людску абыходзяцца з панам Адолем яго ўчарашнія батракі. I пахавалі па-хрысціянску. Мабыць, ведалі нашы продкі тое, чаму не вучаць сёння нас: паспагадаць пакутніку, наведаць хворага, пахаваць нябожчыка — справы, якімі ратуюцца нашы душы. Паклапаціцца найперш пра калек і сірот (прыгадаем клопат Сцепаніды пра Янака, смерць якога яна ўсвядоміла таксама як знак вялікай бяды), паспагадаць, дарадзіць, зняць з душы камень, ратаваць другога, нават калі небяспека пагражае самому, — такія Пятрок і Сцепаніда. Трагічна вырашае пісьменнік канфлікт чалавека з нелюдзямі. Сцэны гібелі Петрака і Сцепаніды таксама сімвалічныя. Самыя лепшыя, самыя высакародныя і чыстыя душой гінуць пакутніцкай смерцю ад рук сваіх жа суайчыннікаў. Аповесць «Знак бяды» — не толькі самы антываенны, але і самы нацыянальны з усіх твораў Васіля Быкава. У чым жа гэта нацыянальнае ў творы? Васіль Быкаў у публіцыстычных артыкулах не раз даводзіў, што самая вялікая трагедыя беларускага народа звязана з несупыннымі войнамі, рэпрэсіямі, у выніку якіх вынішчаецца генафонд нацыі, гінуць самыя лепшыя, а значыць, вынішчаецца векавая народная мараль, духоўнасць як найвялікшае багацце нацыі, што вядзе да разрыву повязі вякоў і пакаленняў. «Порвалась связь времен» — і рушацца царствы, сем’і, рушыцца ўсё. Гэтым творам Васіль Быкаў паказаў вытокі і нашых сённяшніх бед і няшчасцяў, нашай бездухоўнасці. З нічога і будзе нішто. Адкуль жа нам быць духоўна багатымі, калі многія Багацькі загінулі… Аднак усведамленне страты не здымае адказнасці чалавека за ўчынкі і стан душы. Многія Багацькі загінулі, але духоўнае багацце і духоўны вопыт засведчаныя ў кнігах. Скарыстанне ці ігнараванне яго цалкам залежыць ад чалавека, яго выбару. Сімвалічныя, знакавыя не толькі гібель Петрака і Сцепаніды, але і тое, ад каго яны сваю смерць прынялі. Сталінізм і фашызм — прычына самай вялікай трагедыі беларускага народа, які не быў гаспадаром на сваёй зямлі, як і Багацькі ў сваёй хаце. Няволя, нясіла… Але ж усё мінаецца, і рабства таксама не бывае вечным. Трагедыя наша ў тым, што Багацькі так і не дачакаліся ўнукаў, не сустрэліся з імі ў гэтым жыцці. I не перадалі ім векавую народную мараль і тыя прынцыпы, па якіх жылі і ад якіх не адступіліся нават пад страхам смерці. I тым гэты знак папераджальны і для ўсіх нас…
Похожие статьи:
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Пайсці і не вярнуцца
Васіль Быкаў → Аблава. Трагедыя Хведара Роўбы і яго сям’і
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Аблава
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Сотнікаў
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў — Жураўліны крык
японского происхождения 5 класс презентация, доклад, проект
Здравствуйте, уважаемые члены жюри и участники конкурса.
Меня зовут Замалиев Искандер Фаритович. Я ученик 5 а класса Шеморданского лицея.
“Чем же нас так привлекает это бессмертное искусство слагать стихи из нескольких строк, дошедшее к нам из глубины веков ,эта магия немногословности: простотой слова, концентрацией мысли, глубиной воображения или своей душой? “
Эти слова Хуана Рамона Хименеса стали эпиграфом к моей работе.
«Синквейн — японского происхождения?»
Исследовательский проект
ученика 5 “А” класса
МБОУ “Шеморданcкий лицей”
Сабинского муниципального района РТ
Замалиева Искандера.
Научный руководитель:
Шакирова Лейсан Талгатовна
Шемордан, 2018
Цель:
узнать происхождение слова синквейн.
Задачи:
— выяснить, связана ли японская поэзия с понятием – «синквейн»?
— выяснить, кто первым создал синквейн;
узнать основные принципы написания синквейна.
Гипотеза:
предполагаю, что слово синквейн — японского происхождения.
ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ ЧАСТЬ.
Что такое синквейн?
Оказывается ,это слово происходит от французского слова «пять», означает «стихотворение из пяти строк». Именно синквейн помогает отлично запомнить материал, подготовиться к пересказу, коротко изложить новую или знакомую информацию. Значит — это стихотворение, состоящее из пяти строк, помогающее высказать свое отношение к проблеме, его может написать каждый и любой человек может почувствовать себя творцом.
Кто является основателем «синквейна»?
Когда первый раз слышишь слово «синквейн», то кажется, что это что-то непонятное и экзотическое слово. В начале 20 века форму синквейна разработала американская поэтесса Аделаида Крепси. В России синквейн стал известен с 1997 года. Сейчас написание пятистрочия прочно вошло в нашу школьную жизнь не только на уроках русского языка, литературного чтения, но и уроках математики, познания мира, технологии.
Порядок написания традиционного синквейна.
Правила составления синквейна.
Составляя синквейн, каждый реализует свои таланты и способности: интеллектуальные, творческие, образные. Если задание выполнено правильно, то синквейн обязательно получится эмоциональным.
· иметь достаточный словарный запас в рамках темы;
· уметь подбирать синонимы;
· научиться правильно понимать и задавать вопросы;
· согласовывать слова в предложении;
· правильно оформлять свою мысль в виде предложения.
Практическая часть.
Вывод
Синквейн
Обогащает словарный запас.
Подготавливает к краткому пересказу.
Учит формулировать идею (ключевую фразу).
Позволяет почувствовать себя хоть на мгновение творцом.
Получается у всех.
Результаты исследования:
В результате исследования я узнал, что синквейн–это французское пятистишие, имеющее японские корни.Создательница синквейна — американская поэтесса Aделаида Крепси. Моя гипотеза подтвердилась частично.
Благодарю за проявленное внимание к моему выступлению!
Скачать презентацию
Синквейн на карандаше – Tao Talk
синквейн, One Word Challenge Фанданго (FOWC), поэзия
Опубликовано msjadeli на
ссылка на изображение, а также ссылка на «Удивительную историю карандаша» на сайте Brainpickings Марии Поповой
One-Word Challenge Fandango — карандаш .
Мой младший сын одновременно и гений математики (он унаследовал это от отца), и художник, который любит свои карандаши. Я никогда не думал, что напишу стихотворение о карандаше, но это было правильно. Сегодняшнее предложение представлено в форме синквейна, короткого, обычно нерифмованного стихотворения, состоящего из двадцати двух слогов, распределенных по 2, 4, 6, 8, 2 в пяти строках. Он был разработан поэтом-имажинистом Аделаидой Крэпси.
карандаш
дерево и графит
четыре века письма
довольные любители математики и художники
стилус
Из очарованного обучения:
Был изобретен «грифельный» карандаш (который не содержит огромного154) Графитовый (черный углерод) рудник был обнаружен в Борроудейле, Камбрия, Англия. Чистый графит распиливали на листы, а затем разрезали на квадратные стержни. Графитовые стержни были вставлены в вырезанные вручную деревянные держатели, образуя карандаши.
Их по ошибке назвали графитовыми карандашами — в то время недавно открытый графит называли черным графитом или «плюмбаго», от латинского слова «свинцовая руда» — он выглядел и вел себя как свинец, и в то время не было известно, что графит состоял из углерода, а не свинца. Англичане обладали монополией на производство карандашей, поскольку никаких других месторождений чистого графита не было известно, и никто еще не нашел способа делать графитовые палочки.Немцы производили графитовые палочки (из порошкообразного графита), но они были непрактичны. В 1795 году Николя Жак Конте (французский офицер армии Наполеона) запатентовал современный метод обжига графитового порошка с глиной для изготовления графитовых стержней для карандашей. Изменяя соотношение графита и глины, можно также изменять твердость графита.
До середины 1500-х годов «карандаши» представляли собой тонкий стержень из мягкого свинца и использовались в основном художниками. Слово «карандаш» происходит от латинского слова «penicillus», что означает «маленький хвост» — название крошечной кисточки, которую древние римляне использовали в качестве инструмента для письма.